Версия для слабовидящих РУЧНІКІ — Средняя школа №7 г. Калинковичи

РУЧНІКІ

Ручнікі не толькі  ўпрыгожвалі  інтэр’ер  хаты, але і шырока  выкарыстоўваліся  ў беларускіх абрадах. На вяселлі хлебам-соллю на ручніку сустракалі  маладых пасля вянчання  ў царкве. Ужываўся ручнік і ў якасці падножніка, на які станавіліся маладыя ў час вянчання. Адыходзячы ад аналоя, нявеста старалася цягнуць за сабой і ручнік. Гэта рабілася для таго, каб сяброўкі цягнуліся за ёю,  выходзілі замуж. Самых паважаных гасцей падчас  урачыстасцей і зараз сустракаюць  хлебам-соллю на прыгожых ручніках.

У залежнасці ад прызначэння і функцый ручнікі маюць розныя назвы. Ручнікі ўтылітарныя паўсюдна на Беларусі называюцца ўціральнік, уцірач, уцірка. Іх выкарыстоўвалі для побытавых патрэб (выціралі рукі і твар). Прычым на патрэбу сям’і выдзяляецца толькі адзі ручнік, які звычайна вісеў на сцяне. У лазню яго не бралі.

Да ліку ручнікоў утылітарнага прызначэння належыць скарач, ці трапкач, пацірач ці брэндзал – маленькі, квадратнай ці падоўжанай формы. Яго неад’емнай прыналежнасцю былі доўгія махры, часам акуратна спавітыя прыгожымі шнурамі-кутасамі. Скурачы ніколі не ткаліся асобным вырабам, а адразаліся ад простага ўзорыстага палатна. Яны ўжываліся для выцірання посуду, рук. Галоўная ж фунцыя такога ручніка – зручная, лёгкая і танная прылада для пераносу керамічнага посуду з ежай на сенажаць ці жніво.

Самым высокім статутам надзяляюцца абрадавыя ручнікі, багата аздобленя вышыўкай, карункамі. Абрадавыя ручнікі выкарыцстоўвалі ў святах і абрадах. Яны ўпрыгожвалія арнаментальный вышыўкай з кветак, геаметрычных сімвалаў і чароўных птушак.

Ручніковая тканіна, прызначаная для ўпрыгожвання абразоў і бажній, называецца набожнік. Злучанасць гэтай рэчы з абразамі, з чырвоным кутом адлюстравана ў назвах: наабразнік, абразны ручнік, накутнік, багавік, набожны платок. Ён вылучаецца выразнай дэкаратыўнасцю і пэўнай даўжынёй, якая вар’іруецца ад 2 да 5 метраў у залежнасці ад памераў бажніцы і колькасцуі абразоў. Пакрываюць бажніцу звычайна адным суцэльным вырабам, іншы раз вылучаючы галоўны абраз асобным, найлепш аздобленым набожнікам.

         Яшчэ адным відам ручнікоў была намітка – своеасаблівы галаўны ўбор беларускіх жанчын. Канцы ручніка намотваюць, завіваюць, мудрагеліста абкручваюць вакол галавы, пакідаючы свабодным толькі твар.

         Аброчныя ручнікі, ці ручнікі-абярэгі, прыносяць на крыжы, святыя крыніцы, святыя дрэвы як ахвяру, дар, індывідуальную просьбу да Бога. Вырабляюць спецыяльныя аброчныя ручнікі , якія ахвяруюць у царкву ці касцёл у крызісныя сітуацыі (засуха, эпідэмія, вайна, хваробы дзяцей). Гэтыя ручнікі трымалі за абразамі, але пры неабходнасці бралі з сабой у далёкую дарогу. Ручнікі-абярэгі пераходзяць з пакалення ў пакаленне. У многіх сем’ях жывуць і па сённяшні дзень.

Узорныя посцілкі сталі ткаць значна пазней, чым ручнікі і абрусы, бо ложкі ўвайшлі ў быт сялян вельмі позна. Але мастацкае аздабленне іх досыць высокае. Рознымі колерамі вясёлкі, шматлікімі ўзорамі радуюць нас гэтыя вырабы.

Існуе такая легенда. Чалавеку сказалі, каб ён, адыходзячы з хаты, не азіраўся назад, іначай ператворыцца ў слуп солі. Чалавек не стрымаў слова і  азірнуўся… Дый як жа не азірнешся, калі родная сядзіба – гэта цэлы свет.

Часцей  азірайцеся, сябры, назад, у мінулае, каб не пагасла свечка на покуці – у бацькоўскай хаце, каб лягчэй было ісці наперад, у будучыню.