Версия для слабовидящих ПОСУД — Средняя школа №7 г. Калинковичи

ПОСУД

ГАРЛАЧ старэйшы за збан. Яны падобныя, як браты, толькi гарлач без ручкii не мае носiка-дзюбкi зверху.

ГАРШЧОК — гліняная пасудзіна для гатавання гарачай стравы, захоўвання вадкіх і сыпкіх рэчываў.

Напачатку гаршчкі ляпілі, у тым ліку з глінянай стужкі, з 10 ст. іх сталі вырабляць на ганчарным крузе. Рэгіянальныя асаблівасці гаршчкоў у іх выкарыстанні, формах, памерах у Беларусі замацаваліся ў мясцовых назвах: абеднікадынецварэйкагарлачгладышзбан.

Форма гаршчка добра прыстасавана для хуткага і раўнамернага награвання ў напаленай печы: круглы з пукатымі бакамі, звужаным плоскім дном і вусцем, абкружаным венцам.

Гэта – ЗБАНОК. Пасудзiна добра вядомая. У iм звычайна трымалi малако: доўга не скiсае, а ў гарачыню – халоднае. Мае ручку i носiк-дзюбку, каб тое ж малако лёгка, роўным струменьчыкам лiлося ў мiску цi ў кубак.

 ЛЫЖКА —  прадмет сталовага прыбора. У народным асяроддзі бытавалі драўляныя лыжкі (з асіны, бярозы, грушы) простых форм, зрэдку аздобленыя.

ТОЎКАЧ — тоўстая доўгая палка з паўкруглымі канцамі, якой таўкуць што-небудзь.