Версия для слабовидящих МІФІЧНЫЯ ІСТОТЫ — Средняя школа №7 г. Калинковичи

МІФІЧНЫЯ ІСТОТЫ

ВАЛАСЕНЬ

Хатні дух, які ўначы трывожыць і пужае людзей у сне. Уяўляўся невялікай істотай, парослай цѐмнай густой і доўгай поўсцю, з сяміпалымі далонямі і доўгімі пазногцямі. Ён ходзіць выпрастаўшыся. Мужчынам казыча насы і драпае кіпцюрамі па твары, жанчынам кудлаціць валасы, хапае іх за грудзі ці навальваецца ўсім целам. Палохае і дзяцей: дудзіць ім у вушы, казыча пяткі.

ЁЎНІК

Сядзібны дух, які жыве ў еўні, у печы ці на печы. Блізкі сваяк Лазніка, з якім яднаецца вогненным паходжаннем, і Дамавіка. Часцей нябачны для людзей, але калі робіцца бачным, то ўяўляе сабою чалавекападобную масу, дзе праз сажу, пыльнае павуцінне ды наліплую мякіну нельга разгледзець яго асобныя формы. Ёўнік рупіцца, каб правільна палілася сушыльная печ і сушыліся снапы і зерне. Любіць, калі сушыльня замяняе лазню, і можна змыць з сябе сажу і пыл. Пры наведванні асеці непатрэбнымі асобамі палохае іх, а ненавісніка можа задушыць чадам ці нават спаліць разам з дабром. Каб залагодзіць Ёўніка, прыносяць яму ахвяру: пры наладжванні ѐўні адзін сноп кідацюць у агонь, каб Ёўню «была занятка». Калі ж угняявіць яго, ѐн сам пачынае паліць снапы і ѐўню.

АГНЯВІК

Адзін са шматлікіх хатніх духаў, які ўяўляўся ў выглядзе невялічкай касматай істоты, што жыла ў печы і з нуды скідвала ежу ў агонь ці попел у стравы.

ДАМАВІК

У старажытных беларусаўдамавік падобны да невялічкага чалавечка, старэнькага дзядка з сівой барадой, апранутага ў белую кашулю і падпяразанага лыкам. У народных казках жыў дамавік у хаце, у печы ці пад печчу або ў клеці. Таму яго называюць хатнік, падпечнік клетнік. Дгаджаў дамавік той гаспадарцы, дзе жыве дружная сям’я, дзе падтрымліваецца чысціня і парадак, пільнуюцца традыцыйных звычаяў. Крыўду і помслівасць дамавіка выклікаюць сямейныя сваркі, брыдкаслоўе, неахайнасць у гаспадарцы. Жарты дамавіка бяскрыўдныя. Калі добра сцямнее, дамавікі пачынаюць сваволіць: стукаць у сцяну, сякаць дзвярыма, тушыць агонь, сцягваюць з сонных коўдру. Нашы далёкія продкі верылі, што дамавіка можна ўбачыць. Для гэтага трэба падчас вячэрняй службы ў царкве ўзяць запаленую свечку, прынесці яе, не патушыўшы, дахаты і падняцца  з ёй на гарышча. Там будзе дамавік, і калі ён спытае, што хоча гаспадар, то неабходна пералічыць жаданае. Тады дамавік будзе імкнуцца ўсё выканаць.

ХУТ

У беларускай міфалогіі дамавы дух, які прыносіў гаспадарам грошы, зерне, поспех, але, калі яго не кармілі, мог жорстка адпомсціць.

Мог мець выгляд як маленькага хлопчыка ці карліка, так нежывых прадметаў — сукаватае палена, старое кола, сухі корч і г. д. З’яўляўся ў тых дамах, дзе калісьці разбэшчаныя дочкі забівалі сваіх пазашлюбных дзяцей ці патаемна расцілі іх няхрышчанымі. Душа такога дзіцяці і ператваралася ў Хута. Дураслівасць, гарэзлівасць, гуллівасць ён захоўваў назаўсёды: мог шкодзіць гаспадарам, жартаваць з гасцей: схаваць чужы капялюш, рассыпаць бабы і гарош, а да раніцы пазбіраць зноў у скрыні.

Кожны гаспадар павінен быў карміць Хута, прычым рытуальнай і адначасова традыцыйнай дзіцячай ежай — яешняй, якую пеклі з разбоўтаных яек і аздоблівалі малымі абаранчыкамі.

Хут найчасцей заставаўся нябачным, таму судзілі аб ім па яго ўчынках. Добра дагледжаны Хут дапамагаў гаспадарам, у такой сям’і заўсёды былі і харчы, і грошы. Калі ж Хута не даглядалі і не кармілі, ён мог адпомсціць — спаліць хату і двор, прычым суседзяў такі пажар зусім не закранаў. Сам Хут назіраў за вогнішчам і ператвараўся пры гэтым у нейкі непатрэбны прадмет. Калі нейкі сусед здагадваўся перанесці гэту рэч з пажарышча ў свой дом, у таго Хут жыў і прыносіў шчасце і багацце.

МЕША

У беларускай міфалогіі нячысты дух, які застрашваў людзей, асабіста дзяцей.

Меша выглядаў як чорная калматая жывёліна невялічкага памеру. Жыў у руінах старых хат і сядзіб, палохаў людзей, не прыносячы, аднак, сур’ёзнай шкоды. Кадук пазбавіў яго злой сілы і асудзіў на пакуты. Меша можа перабрацца жыць у чыюсьці хату, пасяліцца ў падпечку і харчавацца тым, чым прыйдзецца. Днём ніхто не бачыць гэтага дэмана, а ноччу ён выпаўзае з-пад печкі, можа пасябраваць з сабакам, спаць на подлозе пасярод пакоя. Калі Меша сяліўся ў хаце, гэта лічылася няшчасцем. Гэтым духам нянькі палохалі дзяцей.

ВАСТРУХА

Дамавы дух, найстаражытны папярэднік дамавіка. Жыве ён за печкай і вартуе злодзеяў. Ваструха мае востры слых, дзе ён жыве, нічога здарыцца не можа, нішто не знікне. Паколькі рабаванні здараюцца нячаста, яна бярэ на сябе і іншыя клопаты.

Нашы продкі шанавалі Воструху, клалі ёй за печку пачастунак – сухі хлеб і малако.

У народзе казалі, што пакуль за печкай жыве Воструха, можна дзверы не замыкаць і за дабро не турбавацца. І гэта не дзіўна. Само імя захавальніцы дома выразна суадносіцца з вядомым выказваннем «Трымаць вуха востра», што азначае заўсёды быць напагатове, увесь час праяўляць абачлівасць і не занадта давяраць навакольным.

ПЯЧУРНІК 

У беларускай міфалогіі дух, які жыве ў печы ці за печчу. Абліччам нагадвае ката, толькі ходзіць на задніх лапах, чалавеку стараецца не паказвацца. З’яўляўся, як і дамавік, апекуном таго дома, дзе жыў. У знак пашаны гаспадыня выстаўляла ноччу на печы пачастунак пячурніку — рэшткі вячэры альбо малако. Калі ж да яго паставяцца без належнай увагі, пячурнік ад суму, помсты ці крыўды будзе некалькі начэй запар выць і крычаць у коміне, грукатаць уюшкаю. Маючы здольнасць прадбачыць бяду і непрыемнасці, пачынае пасоўваць мэблю, скідваць і разбіваць посуд — каб папярэдзіць гаспадароў. Але пячурнік схільны і пажартаваць: зносіць патрэбную рэч са звычнага месца і хавае яе.